ВЫЗВАЛІМ І ЎРАТУЕМ БЕЛАРУСЬ
Зварот Рады БНК Пагроза незалежнасці Беларусі расце. Масква патрабуе „паглыбленай“ інтэграцыі і паэтапна зніжае датацыі паразітарнаму беларускаму рэжыму. Яго фінансавы крах робіцца непазбежным. Таму той, хто незаконна выконвае абавязкі прэзідэнта, не зважаючы на гучную незалежніцкую рыторыку, вядзе таемныя перамовы продажу суверэнітэту краіны. Калі грамадства дазволіць яму працягнуць уладу праз чарговыя прэзідэнтскія псеўдавыбары, ён…

