З-за пандэміі каронавіруса Народная Грамада пераносіць свой чарговы справаздачна-выбарчы з’езд з сакавіка на май.
Таксама на месяц перанесены запланаваныя ў рэгіёнах сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты ад партыі і Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мікалая Статкевіча з членамі яго ініцыятыўнай групы.
Фота — сустрэча з Мікалаем Статкевічам у Новаполацку, 2019 г.