ЛУКАШЭНКА СПАЛОХАЎСЯ КАНДЫДАТАЎ ПРАТЭСТУ

Пасля арышту Сяргея Ціханоўскага рэжым працягвае пераслед кандыдатаў пратэсту. У Мазыры затрыманы Ўладзімір Неўмержыцкі. У Наваполацку – Андрэй Зуеў. У Брэсце – Валер Фамінскі. У Гродна міліцыя асаджвала кватэру Мікалая Саляніка. Відавочна, што гэта Лукашэнка спрабуе нейтралізаваць сваіх магчымых супернікаў.
 
Кандыдаты пратэста плануюць падаваць дакументы на рэгістрацыю ў чацвер 14 мая. Яны заклікаюць сябраў сваіх ініцыятыўных груп і прыхільнікаў сумленных выбараў прыйсці, каб падтрымаць іх. І таксама падтрымаць тых з нас, хто сам не можа падаць дакументы, бо напалоханы Лукашэнка пасадзіў іх у турму.
 
Мы ідзем не на “выбары”. Мы ідзем змагацца за права народа рэальна выбіраць уладу.
У нас з вамі могуць быць розныя погляды. Але ўсім нам патрэбны сапраўдныя выбары, а не “выбарчы” цырк, што замест іх прапануе “перасідэнт”.
 
Збор – 14 мая ў 18.00 на пл. Незалежнасці каля гасцініцы “Мінск”.
Уладу – народу!

М. Статкевіч