Мікалай Статкевіч: Як кансалідаваць апазіцыю перад выбарамі?

Ці могуць апазіцыйныя партыі кансалідавацца і вылучыць на прэзідэнтскія выбары аднаго кандыдата?
 
Нажаль, тут ёсць две праблемы
 
Першая праблема ў тым, што значная частка апазіцыі перастала займацца асноўнай працай апазіцыі — жорстка крытыкаваць уладу, змагацца за ўладу, адхіліць банду ад улады. Бо калі ў краіне дыктатура, то ёй кіруе банда, а супрацоўнікі міліцыі — салдаты банды. Значная частка апазіцыі ўхіляецца ад гэтай барацьбы, яна баіцца чапаць Лукашэнку. Яна займаецца важнымі праблемамі: асфальт, лаўкі, праблемы жанчын, ЛГБТ. Гэта ўсё важна, але гэта зусім іншая дзейнасць. Гэта значыць — паляпшаць незаконны рэжым.
Беларускі Нацыянальны Кангрэс — кааліцыя, якую я прадстаўляю. Там аб’ядналіся ўсе, хто выступае за тое, каб адхіліць банду ад улады і вярнуць уладу народу. Мы не перасякаемся, у нас розныя галіны.
 
Другая праблема ў тым, каб быў рэальны кандыдат, а не клоўн, як у 2015 годзе. Тады зарэгістравалі толькі клоўнаў, блазнаў, якія павінны былі прызнаць пабеду Лукашэнка і не пазваць людзей пратэставаць супраць фальсіфікацыі. Праблема ў тым, як гэта зрабіць, таму што Лукашэнку спадабалася мець адных клоунаў-супернікаў. Для гэтага трэба зноў жа не баяцца яго.