“Палявое” паседжанне Рады БНК.

У будынку Ленінскага суда Мінска адбылося "палявое" паседжанне Рады БНК, прысвечанае незаконнаму пераследу ўладамі сябры Рады Генадзя Фядыніча і яго паплечніка па прафсаюзу РЭП Ігара Комліка.

У тым ліку разглядаліся і абставіны арганізацыі ўладай судовага працэса над імі, калі большасць з многіх дзесяткаў людзей, якія прыйшлі ў Ленінскі суд падтрымаць Г. Фядыніча і І. Комліка, не былі дапушчаны на працэс. А дапушчаным учынілі поўны вобшук.

Лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэса прынялі заяву з патрабаваннем спынення абсурднага судовага працэсу над прафсаюзнымі лідарамі.

Старшыняваў на паседжанні Рады БНК першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.