У офісе Партыі «Народная Грамада» ў Вільнюсе адбыўся трэнінг для сябраў партыі і нашых паплечнікаў н…

*

У офісе Партыі «Народная Грамада» ў Вільнюсе адбыўся трэнінг для сябраў партыі і нашых паплечнікаў на тэму «Вучымся жыць без канфліктаў».

У грамадскай і палітычнай дзейнасці мы штодня сутыкаемся з рознымі поглядамі, эмоцыямі і складанымі сітуацыямі. Таму ўменне слухаць, разумець адзін аднаго і знаходзіць рашэнні без эскалацыі канфліктаў — важны навык для кожнага чалавека.

Трэнінг прайшоў у жывой і дружалюбнай атмасферы. Удзельнікі разбіралі рэальныя жыццёвыя сітуацыі, вучыліся глядзець на праблемы з розных бакоў і шукаць шляхі да паразумення. Было шмат практыкі, абмеркаванняў і карысных высноў, якія можна прымяніць не толькі ў грамадскай дзейнасці, але і ў паўсядзённым жыцці.

Менавіта такія сустрэчы дапамагаюць нам не толькі набываць новыя веды, але і будаваць больш моцную і згуртаваную супольнасць.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА