У Віцебску прайшла канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”

5 студзеня ў актавай зале абласной бібліятэцы сабралася каля 100 патрыётаў Беларусі з розных куткоў вобласці. Удзел у канферэнцыі прынялі і некалькі сябраў партыі “Народная Грамада”.

Мерапрыемства пачалося з сумеснага выканання гімна “Магутны Божа”. На працягу 5-ці гадзін выступілі дзесяткі экспертаў — гісторыкі, журналісты, палітолагі, а таксама проста неабыякавыя жыхары Віцебска, для якіх існаванне незалежнай Беларусі з’яўляецца каштоўнасцю, якой нельга гандлявацца, як гэта робіць сёньняшні рэжым. Дадзеная канферэнцыя і задумвалася як магчымы адказ так званаму “Рускаму Свету”, які, як гаворыцца, спіць і бачыць нашу краіну ў складзе Расійскай Федэрацыі.

Сярод заяўленых тэм былі такія: “Вытокі Беларускай дзяржаўнасці”, “Барацьба аршанцаў за незалежнасць Радзімы”, “Беларускі горад Віцебск. Гістарычны агляд”, “Полацкі погляд на этнас, культуру і палітыку” і іншыя.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прагаласавалі прыняць за аснову рэзалюцыю. У далейшым яна будзе дапрацаваная. У прынятай за аснову рэзалюцыі гаворыцца “мы выказваем недавер такім палітычным структрурам Віцебшчыны, як “Справядлівы Свет”, “Гавары Праўду”, партыі “Труда і справядлівасці”, якія прынялі ўдзел у ўстаноўчым сходзе прарасейскай ініцыятывы “Саюз” у Віцебску ў ліпені 2018-га года. Мы патрабуем адмяны тапанімічных назваў у гонар катаў беларускага народа (У. Ленін, А. Сувораў, Урыцкі, і гэтак далей) і замены іх на беларускія назвы”.