Перайсці да зместу
Народная Грамада Сацыял-дэмакратычная партыя Беларусі Праграма партыі

Беларускія стартапы ў сферы аховы здароўя — гэта не толькі ідэі, але і рэальны патэнцыял для Літвы і…

*

Беларускія стартапы ў сферы аховы здароўя — гэта не толькі ідэі, але і рэальны патэнцыял для Літвы і Еўропы. Таму гэтая тэма патрабуе размовы на ўзроўні палітычных рашэнняў.

Прадстаўнікі партыі “Народная Грамада” абмеркавалі з дэпутатам Еўрапейскага парламента Віцянісам Андрукайцісам праблемы стварэння і прасоўвання такіх праектаў, а таксама іх карысць для Літвы і Еўропы.

Беларускія медыцынскія стартапы сутыкаюцца з шэрагам выклікаў: ад доступу да фінансавання і складанасцяў з рэгістрацыяй да недахопу менторскай падтрымкі і магчымасцяў для выхаду на еўрапейскі рынак. Абмеркавалі, як гэтыя бар’еры пераадолець і якія механізмы падтрымкі могуць быць карыснымі.

Асобна закранулі каштоўнасць такіх праектаў для Літвы і Еўропы: новыя тэхналагічныя рашэнні ў ахове здароўя, стварэнне працоўных месцаў, умацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі.

Дзякуй за змястоўную размову і ўвагу да тэмы.

About The Author