ЕС прыняў 16-ты пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі.

                                                                                                                                                                                    ‼️ ЕС УЗМАЦНЯЕ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ РАСІІ І БЕЛАРУСІ ‼️
24 лютага, у гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Еўразвяз прыняў 16-ы пакет санкцый, які б’е па ключавых сектарах эканомікі і ўзмацняе ціск на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі.
⚡️ Асноўныя меры:
🔹 Новыя гандлёвыя абмежаванні для Беларусі, аналагічныя расійскім, уключаючы забарону на пастаўку крытычна важных тавараў і тэхналогій.
🔹 Узмацненне санкцый супраць беларускага ВПК – у санкцыйныя спісы цяпер могуць уносіць усіх, хто атрымлівае выгаду ад вытворчасці вайсковай прадукцыі.
🔹 Дадатковыя абмежаванні ў фінансах – забарона на дэпазіты, крыптакашалькі і банкаўскія аперацыі, накіраваныя на абыход санкцый.
🔹 Санкцыі супраць транспарту – новыя абмежаванні на аўтамабільныя і авіяперавозкі, што ўскладніць лагістыку для рэжыму.
✊ Гэта чарговы ўдар па сістэме Лукашэнкі, якая зарабляе на вайне і рэпрэсіях. Пытанне ў тым, наколькі эфектыўна атрымаецца змагацца з абыходнымі схемамі.
Як лічыце, наколькі моцна гэты пакет ударыць па рэжыме? Што яшчэ можна зрабіць, каб узмацніць ціск? 💬

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА