Партыя БХД прапануе ўсім беларускім дэмакратычным палітычным сілам аб’яднацца пад супольным мемарандумам, а таксама прызнаць свае памылкі і працаваць далей і.
Наш госць – адзін з партыйных лідараў Георгій Дзмітрук.
Што на сёння сабой уяўляе партыя?
Як вы ведаеце, мы заключылі мемарандум паміж трыма палітычнымі партыямі. Гэта шырокая кааліцыя, якая аб’ядноўвае правых, цэнтрыстаў і левых. Гэта, бадай, упершыню ў гісторыі дэмакратычнага руху ў Беларусі, калі канкурэнтныя палітычныя партыі дамовіліся паміж сабой дзеля дасягнення агульнай мэты. Мы прапануем гэтую кампанію ўсім палітычным і дэмакратычным сілам. Для БХД мой прэзідэнт – гэта Павел Севярынец. Для „Народнай грамады“ – гэта Мікалай Статкевіч. У кожнага беларускага актывіста ёсць свой прэзідэнт, і, імаверна, ён цяпер сядзіць у турме.
Другая прапанова – зрабіць дзень выбараў днём цвярозасці, у гэты дзень не ўжываць алкаголю, які прапануюць на выбарчых участках
Поўная версія на Радыё Рацыя https://racyja.com/by/palityka/heorhij-dzmitruk-u-koznaha-belaruskaha-aktyvista-esc-svoj-prezident/