Сёння Дзень ўзяцця Бастыліі ў Францыі

*

ШТУРМ НАШАЙ БАСТЫЛІІ ЯШЧЭ НАПЕРАДЗЕ
Сёння нацыянальнае сьвята Францыі – Дзень ўзяцця Бастыліі. Мы з Марынай мелі магчымасць перадаць нашыя віншаванні афіцыйным прадстаўнікам гэтай выбітнай краіны.
У гісторыі кожнага паспяховага народа была свая ўзятая Бастылія: пераможная рэвалюцыя, выйграная вайна за незалежнасць, мабілізацыя грамадства дзеля цяжкіх, але паспяховых рэформаў. Былі ахвяры і цяжкая праца нацыі дзеля нармальнага жыцця яе будучых пакаленняў.
Калі краіна ў бядзе і яе будучыня ў небяспецы, а пераважаючым сярод актыўнай часткі нацыі робіцца падыход, што галоўнае – гэта захаванне ўласнага жыцця і свабоды, што трэба, найперш, імкнуцца да ўласнага дабрабыту і бяспекі, то дамінаванне такога падыходу крадзе нармальную будучыню ў наступных пакаленняў. Робіць кошт ўжо іх спробаў стварыць вольную і паспяховую краіну яшчэ больш высокім і ахвярным.
Віншую французаў з іх галоўным святам!
А штурм беларускай Бастыліі яшчэ чакае нас наперадзе.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА