ПА АБСЕ прыняла рэзалюцыю па Беларусі з патрабаваннем узмацнення санкцый

*

«Узмацняць санкцыі да таго часу, пакуль не будуць дасягнутыя рэальныя змены». У ПА АБСЕ прынялі рэзалюцыю па Беларусі

Парламенцкая Асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе асуджае выкарыстанне тэрыторыі Беларусі як плацдарма для гібрыдных пагроз дзяржавам — удзельніцам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў Гаагскай дэкларацыі арганізацыі, якую яна прыняла 8 ліпеня па выніках сваёй 33-й штогадовай сесіі. 

У дакуменце парламентарыі адзначылі, што Беларусь пры Аляксандру Лукашэнку «больш не з’яўляецца фактарам стабільнасці ў рэгіёне, а, наадварот, уяўляе сабой крыніцу пагроз рэгіянальнай бяспекі ў прасторы АБСЕ».

Пры гэтым парламентарыі павіталі вызваленне палітычных зняволеных. Але падкрэслілі неабходнасць поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых без іх прымусовай дэпартацыі за мяжу і без выкарыстання гэтага працэсу як інструмента палітычнага ціску ці прадмета гандлю.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120677

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА