Сёння, 10 лістапада, калі свет адзначае Міжнародны дзень моладзі, Беларусь выглядае як зачыненая кле…

*

Сёння, 10 лістапада, калі свет адзначае Міжнародны дзень моладзі, Беларусь выглядае як зачыненая клетка, дзе маладыя людзі пазбаўлены свабоды выбару і перспектыў.  Злачынны рэжым аг лукашэнкі не хоча бачыць у іх будучыню, ён хоча бачыць у іх рабсілу!

За фасадам “бясплатнай адукацыі” хаваецца заняпад універсітэтаў, задушлівая сістэма “адпрацоўкі”, і забарона на пошук ведаў за мяжой.  Праца для маладых беларусаў – гэта мізэрная зарплата, страх звальнення, і адсутнасць перспектывы кар’ернага росту. 

Такая рэальнасць не дае магчымасці моладзі будаваць сваё жыццё, рэалізоўваць свае мары і ўкладвацца ў будучыню краіны.  Але мы ўпэўненыя: беларуская моладзь – гэта не рабсіла, а сіла змен! 

Мы патрабуем перамен! 

Свабода, дэмакратыя, і грамадзянская супольнасць – гэта шлях да будучыні, дзе моладзь зможа раскрыць свой патэнцыял і пабудаваць шчаслівую і квітнеючую Беларусь!

Прэс служба партыі “Народная Грамада”

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА