12 лістапада 2020 года мы страцілі Рамана Бандарэнка.

12 лістапада 2020 года мы страцілі Рамана Бандарэнку, чалавека, які аддаў сваё жыццё змагаючыся за праўду, за свабоду Беларусі.

10 лістапада, падчас штотыдневай акцыі на плошчы Кудзіркі ў 12:00, мы ўшануем памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і годнасць беларускага народа.

Раман Бандарэнка, Аляксандр Тарайкоўскі, Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Андрэй Зэльцэр і многія іншыя сталі сімваламі мужнасці і непахіснасці, паказаўшы прыклад самаахвярнасці дзеля свабоды Беларусі.

Падчас акцыі мы запалім свечкі, успомнім іх імёны і справы, якія жывуць у нашых сэрцах. Няхай наш удзел стане сведчаннем таго, што мы памятаем і працягваем нашу барацьбу за вольную і незалежную Беларусь.

Далучайцеся да нас у гэты важны момант салідарнасці і памяці.
У нашым адзінстве — наша сіла!

10 лістапада, 12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА