Заява Нацыянальнай Кааліцыі ў сувязі з гібрыднай атакай на мяжы Латвіі 5 і 6 кастрычніка ўзброеныя л…

Заява Нацыянальнай Кааліцыі ў сувязі з гібрыднай атакай на мяжы Латвіі
5 і 6 кастрычніка ўзброеныя людзі ў масках спрабавалі пераправіць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Латвія групу мігрантаў, пашкодзіўшы інфраструктуру і пагражаючы памежнікам. Гэта гібрыдная аперацыя баязлівай Масковіі супраць Еўрапейскага Саюза. Крэмль выкарыстоўвае марыянетачны рэжым лукашэнкі, крымінальныя групоўкі і бяспраўных людзей як жывы шчыт, каб праверыць рэакцыю Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і падарваць еўрапейскую салідарнасць. У 2014 годзе ва Украіне з’явіліся «зялёныя чалавечкі», а за імі прыйшла вайна. Цяпер на латвійскай мяжы з’явіліся «чорныя чалавечкі» — узброеныя людзі без сцяга, за якімі стаіць Крэмль. Правакацыя напярэдадні дня нараджэння пуціна паказала, што рэжым лукашэнкі падносіць сваім гаспадарам «падарункі» за кошт беларускай рэпутацыі. Мы лічым катэгарычна недопушчальным любы кантроль Расійскай Федэрацыі над сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь і такія ганебныя падарункі. Рэспубліка Беларусь знаходзіцца пад расійскай інтэрвенцыяй і ў стане гібрыднай акупацыі. Рэжым лукашэнкі, які трымаецца на расійскай падтрымцы, не мае права гаварыць ад імя беларусаў. Рэспубліка Беларусь — еўрапейская краіна, і мы не дазволім выкарыстоўваць нашу зямлю як пляцдарм для нападаў на суседзяў. Мы бачым, што гэтая гібрыдная вайна можа перарасці ў паўнамаштабную вайну з Еўропай. Каб гэтая вайна дзе нават не пачалася, заклікаем Еўрапейскі Саюз, Арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора і дэмакратычныя ўрады прызнаць падзеі гібрыднай агрэсіяй, узмацніць санкцыі і забяспечыць полномаштабную падтрымку Узброеных Сіл Украіны і асабліва беларускіх добраахвотнікаў. Слабая рэакцыя сёння — гэта запрашэнне да новых правакацый заўтра. Еўропа павінна паказаць, што яе нельга запалохаць.
Нацыянальная Кааліцыя 7 кастрычніка 2026 г.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА