19 кастрычніка, падчас выкананьня баявой задачы, загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў.
Разьвітаньне адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладнае месца і час, у мэтах бясьпекі і абмежаваньня прысутнасьці ўчорашніх двурушнікаў, кожны з жадаючых сваечасова дазнаецца праз ягоных пабрацімаў.
Віталь сумленна абраў цяжкі лёс беларускага нацыяналіста. Пагрозы і прымус, зьбіцьцё і засьценкі — нічога ня змусіла яго адхіліцца ад абранага шляху. Ён быў у складзе першых беларускіх дабраахвотнікаў, што ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў.
Сябра і сакратар «Маладога Фронту», ваяр падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор», Вітушка ахвяраваў сваё жыццё са шчырай упэўненасьцю ў нашай перамозе і вызваленьні Беларусі. Нават у сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабою пабрацімаў з батальёну Hatred.
Памятаем! Адпомсьцім! Шляхце гонар!

