СВАБОДА ПЕРАМОЖА РАБСТВАМеў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у нашай краіне.Скарыстаўся нагод…

*

СВАБОДА ПЕРАМОЖА РАБСТВА
Меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у нашай краіне.
Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну. Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) – найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, ўрэшце, свабода пераможа рабства.
Беларусь будзе вольнай!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА