МАРШ СВАБОДЫ 1999 ГОДА
Сёння гадавіна Маршу Свабоды, які адбыўся 17 кастрычніка 1999 года ў Мінску. Марш быў спробай спыніць гвалтоўныя выкраданні і забойствы апазіцыйных палітыкаў, а таксама рэакцыяй на паглынанне Беларусі Расіяй, чарговым этапам якога стала заключэнне “саюзнай дамовы”.
У Маршы ўзялі удзел па розным ацэнкам ад 20 да 100 тысяч чалавек. Марш суправаджаўся нападам на яго людзей у форме ды шлемах і самаабаронай дэманстрантаў. У выніку пацярпелі дзесяткі дэманстрантаў і 50 “касманаўтаў”. Былі затрыманы каля 100 дэманстрантаў, большасць з якіх былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Супраць сямі з іх былі ўзбуджаны крымінальныя справы. Пасля іх вызвалення з-за міжнароднага ўціску пад падпіску аб нявыездзе, пяць маладых абвінавачваемых пакінулі краіну і працягнулі вучобу ў Польшчы. Суд за арганізацыю і кіраванне Маршам адбыўся нада мной і журналістам Валерыем Шчукіным.
Палітычнымі вынікамі Марша стала спыненне гвалтоўных выкраданняў дэмакратычных палітыкаў і рэзкае замаруджванне тэмпаў інкарпарацыі Беларусі ў РФ, а ў лексіконе ўлады з’явілася слова ” незалежнасць”.
Ўрока, які далі ўдзельнікі Маршу, хапіла ўладам болей чым на 20 год. На жаль, не магу паставіць тут спасылку на відэа ці нават фоты Марша, бо ўсе іх магчымыя крыніцы недаступныя і “экстрэмісцкія”.