Ад пачатку поўнамаштабнай вайны мы дапамагалі Украіне чым маглі. Асабліва зімой — каб украінскія гар…

*

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны мы дапамагалі Украіне чым маглі. Асабліва зімой — каб украінскія гарады, пазбаўленыя святла і цяпла расійскімі ўдарамі, выстаялі. Бо салідарнасць — гэта быць побач, сустракацца, размаўляць і шукаць тое, што аб’ядноўвае.

У Вільнюсе мы сустрэліся з украінскімі сацыял-дэмакратамі. Гэта людзі, якія разумеюць: сацыял-дэмакратыя — перш за ўсё салідарнасць. Не тады, калі лёгка, а менавіта тады, калі цяжка.

Разам наведалі Сейм Літвы і сустрэліся са Спікерам Юозасам Олекасам — нашым даўнім сябрам. Гаварылі пра Украіну, Беларусь, вайну і пра тое, як нашы партыі могуць падтрымліваць адна адну.

Украінскія сацыял-дэмакраты абараняюць сваю краіну не толькі на палітычным фронце — многія іх таварышы на фронце са зброяй у руках. Для нас гэта не чужая вайна. Мы добра ведаем, што бывае, калі дыктатура лічыць людзей ворагамі за адно жаданне жыць свабодна.

Таму Украіна — у сэрцы. Наша салідарнасць — не на адзін дзень.

Мы побач. Мы разам.
Жыве Беларусь. Слава Украіне.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА