
Заява Нацыянальнай Кааліцыі ў сувязі з гібеллю Віталя «Вітушкі» Трыгубава
Нацыянальная Кааліцыя выказвае глыбокія спачуванні родным, блізкім, сябрам і баявым пабрацімам Віталя «Вітушкі» Трыгубава, беларускага добраахвотніка, які загінуў 19 кастрычніка 2026 года падчас выканання баявога задання ва Украіне.
Віталь належаў да пакалення беларусаў, для якіх свабода і незалежнасць сваёй краіны былі не проста словамі. Актывіст «Маладога Фронту», ён прайшоў праз пераследы і затрыманні ў Беларусі, але не адмовіўся ад сваіх перакананняў.
З першых дзён поўнамаштабнай расійскай агрэсіі Віталь стаў на абарону Украіны. Ён змагаўся за свабоду ўкраінскага народа, разумеючы, што барацьба Украіны мае велізарнае значэнне і для будучыні незалежнай Беларусі.
Паводле інфармацыі Беларускага добраахвотніцкага корпуса, у сваім апошнім баі Віталь прыкрыў сабой баявых пабрацімаў. Ён аддаў жыццё, абараняючы тых, хто змагаўся побач з ім.
Беларусь губляе сваіх найлепшых сыноў у барацьбе супраць расійскага імперыялізму і за права народаў самастойна вызначаць сваю будучыню. Кожная такая страта — незаменная боль для родных і блізкіх, для беларускага нацыянальнага руху і для ўсіх, каму дарагія свабода і незалежнасць нашай краіны.
Мы схіляем галовы перад памяццю Віталя Трыгубава. Яго мужнасць, вернасць сваім перакананням і гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля іншых назаўсёды застануцца часткай гісторыі беларускага супраціву.
Выказваем шчырыя спачуванні ўсім, хто ведаў, любіў і змагаўся побач з Віталём.
Жыве Беларусь!
Слава героям Беларусі!
Нацыянальная Кааліцыя

