Навіны

МУЗЫКА ПЕРАД КАМІНАММая хатка даволі халаднаватая. Сярэдняя тэмпература – 10 градусаў. І не верце ба…

*

МУЗЫКА ПЕРАД КАМІНАМ

Мая хатка даволі халаднаватая. Сярэдняя тэмпература – 10 градусаў. І не верце байкам прапаганды пра “выдзеленую электраэнергію для ацяплення па льготным кошце”. Канкрэтна для нас гэта, максімум, 3,3 кілавата на ўсю гаспадарку па звычайным кошце. Камін наш металічны, грэе хутка і хутка астывае. Праўда, спаць нам пад двума коўдрамі бывае, што і горача. Але ад бакала чырвонага сухога раз-пораз увечары прыйшлося адмовіцца – не падыходзіць. Зараз па 50 г каньяку перад тым камінам – самае тое. І пад музыку. Сябры ды калегі іншым разам шлюць нам свае любімыя запісы. Днямі Сяргей Спарыш (ён прафесійны музыкант) даслаў запіс свайго любімага Шнітке. Але гэта гармонія хаасу, хоць і працінае нават мяне, прафана ў музыцы, але на ноч не падыходзіць. Ды не хвалюйцеся, я вам яе і не прапаноўваю.
А вось песьні на вершы і музыку Ўладзіміра Магера, нам вельмі падыходзяць для восеньскіх вечароў з бакалам перад камінам.
Вось апошняя з дасланых:

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА