Мікалай Статкевіч у СІЗА КДБ (два тыдні таму, не цытата, а выціск з доўгай размовы): Захаванне рэжыму Лукашэнкі пасля 2020 года — гэта (сярод іншага) вынік каласальнага правалу заходніх і ўкраінскіх дыпламатаў і спецслужбаў. Расія актыўна ўмешвалася ў падзеі ў Беларусі, а Захад — не. Расія дзейнічала эфектыўна.
Менавіта дзякуючы гэтаму ў расійскіх эліт узніклі ілюзіі адносна магчымасці «бліцкрыгу» супраць Украіны. Бо без магчымасці нанесці прамы ўдар па Кіеву пра «бліцкрыг» не магло быць і гаворкі. А такі ўдар магчымы ТОЛЬКІ з тэрыторыі Беларусі.
Для Статкевіча падрыхтоўка да магчымай агрэсіі з беларускай тэрыторыі была даволі відавочнай яшчэ да 2020 года. Мы з ім некалькі разоў абмяркоўвалі гэта.
Шкада, што гэтыя відавочныя рэчы былі відавочнымі не для ўсіх.
#Статкевіч #Беларусь #Зяленскі #Украіна #НароднаяГрамада