Выбарчая кампанія толькі пачалася, а Лукашэнка ужо “перамог” двух супернікаў

Кандыдата пратэста з Брэста Валерыя Фамінскага 3 дні трымалі ў ІВС. Зараз далі штраф і зноў адправілі ў ІВС да наступнага суда.

Яшчэ адзін кандыдат пратэста Андрэй Зуеў з Новаполацка адбывае зараз 7 сутак арышту і павінен выйсці на свабоду 16 мая. У дзень, калі завяршаецца падача дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў.

Лукашэнка – вельмі “моцны” кандыдат. Выбарчая кампанія толькі пачалася, а ён ужо “перамог” двух супернікаў.

З’езд Народнай Грамады, які зараз праходзіць анлайн, патрабаваў ад рэжыма спыніць пераслед нашых таварышаў.

М. Cтаткевіч