Мікалай Статкевіч: Забойца не супыняецца
Учора многія даслалі мне віншаванні з імянінамі ці гадавінай Плошчы-2010. Удзячны за ўсе, акрамя апошняга “віншавання”. Позна вечарам у мяне пачалася вельмі хуткая і вострая алергічная рэакцыя. Пачаўся ацёк дыхальных шляхоў. Жонка ўрач. Не марудзіла ні хвіліны — знайшла ў хатняй аптэчцы антыалергічны прэпарат для ін’екцый, разламала капсулу і дала выпіць. Спыніла працэс да прыезду…

