
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам.
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, якога сёлета вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру. Нягледзячы на дождж, удзельнікі з бел-чырвона-белымі сцягамі і парасонамі сабраліся на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб падтрымаць лідара беларускай апазіцыі і ўсіх беларускіх палітвязняў. Арганізатары з партыі «Народная Грамада» заявілі, што патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча і ўсіх…