Мікалай Статкевіч: Крэпасць не можа выстаяць, калі камендант — здраднік

 

Выступление Николая Статкевича на митинге в защиту независимости Беларуси. Площадь Независимости, 20 декабря 2019 года.
 
Над нашай краінай навісла пагроза анэксіі.
Калі краіна сутыкаецца са значна больш моцным ворагам, яна мае шанс выстаяць толькі тады, калі яна гартуецца і аб’ядноўваецца. Калі краіна пераўтвараецца ў крэпасць.
 
Самая вялікая небяспека — гэта здрада. Самая страшная здрада: калі здраднік— камендант крэпасці. Калі ён вядзе таемныя перамовы, каб за грошы здаць крэпасць. Тады адзінае ўратаванне, адзіны шанец уратаваць гэтую крэпасць — гэта павесіць здрадніка на гарадскіх варотах.
 
Аб’яднаць беларусаў зараз можа толькі адно: перамены. Перамены да лепшага, да нармальнага жыцця ў нармальнай, вольнай краіне. Зараз падаўляючая большасць беларусаў хоча пераменаў. Хоча, каб гэтая ўлада сыйшла.
 
Мы толькі тады здолеем аб’яднаць нашую краіну, калі мы аб’яднаемся большасцю: тыя, хто за лепшае жыццё, тыя, хто за тое, каб Лукашэнка сышоў, тыя, хто за незалежнасць.
 
Каб Беларусь жыла, мы павінны адхіліць злодзея, здрадніка і забойцу ад улады. Жыве Беларусь!