9 лістапада пайшоў з жыцця Сяргей Фамін

9 лістапада 2021 года пайшоў з жыцця даўні сябра Народнай Грамады, адзін з лідараў Свабоднага прафсаюза і дэмакратычных сіл Магілёва, наш таварыш Сяргей Фамін. Яму было 57 гадоў. Мы глыбока смуткуем з заўчаснай смерці Сяргея і выказваем шчырае спачуванне яго родным і блізкім. Прэзідыум Народнай Грамады

Суд адкладзены на два тыдні

Закрыты працэс над групай палітвязьняў у складзе Статкевіча, Ціханоўскага, Лосіка, Цыгановіча, Папова, Сакава трывае ўжо пяты месяц. Пра тое, што ў судзе абвешчаны перапынак, паведаміла ў сваім фэйсбуку жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч. Ян адзначыла, што па-ранейшаму адсутнічае афіцыйная інфармацыя з закрытай залі. Пасьля спрэчак бакоў, якія пройдуць праз паўмесяца, будзе абвешчаны прысуд. Раней меркавалася, …