Адкрыўся Кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялiстаў (PES) у Амстэрдаме!

*

Адкрыўся Кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялiстаў (PES) у Амстэрдаме!
Сёння сацыял-дэмакраты з усяе Еўропы сабраліся, каб абмеркаваць будучыню нашага кантынента — будучыню справядлівасці, салідарнасці і свабоды.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная Грамада» таксама ўдзельнічае ў працы Кангрэсу.
Нашы прадстаўнікі перадалі старшыні PES Сцефану Лёфвену ліст з просьбай падтрымаць Мiкалая Статкевіча — лідэра Народнай Грамады, месцазнаходжанне якога да гэтага часу невядома.

Мы выказваем падзяку нашым еўрапейскім партнёрам за нязменную салідарнасць з беларускімі дэмакратамі і спадзяёмся, што голас свабоднай Беларусі будзе пачуты на гэтай важнай трыбуне.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА