Актывісты Партыі «Народная Грамада» прынялі ўдзел у семінары, прысвечаным пенсійнай сістэме Літвы. Тэма аказалася надзвычай актуальнай, асабліва для беларускіх уцекачоў, якія сёння працуюць у Літве і плануюць сваё жыццё ва ўмовах вымушанай эміграцыі.
Не ўсе ведаюць, як менавіта працуе літоўская пенсійная сістэма: як можна самому адкласці грошы на пенсію, з якіх крыніц складаецца пенсійная выплата, ці можна атрымаць доступ да назапашаных сродкаў да выхаду на пенсію і ў якіх выпадках гэта магчыма. Недахоп інфармацыі часта прыводзіць да трывогі і няпэўнасці ў будучыні.
Удзел у такіх семінарах дазваляе лепш разабрацца ў сваіх правах, прымаць асэнсаваныя фінансавыя рашэнні і адчуваць большую ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Мы лічым важным падтрымліваць беларусаў у паўсядзённых пытаннях, з якімі яны сутыкаюцца, будуючы новае жыццё ў Літве.

