Аляксандр Лукашэнка абяцаў Дональду Трампу вызваліць паўтары тысячы зняволеных. Сярод іх павінен быў быць Мікалай Статкевіч.

Аляксандр Лукашэнка абяцаў Дональду Трампу вызваліць паўтары тысячы зняволеных. Сярод іх павінен быў быць Мікалай Статкевіч.

Я не бачу тут 1400 вызваленых палітвязняў.
Акрамя таго, я не бачу Мікалая Статкевіча, які павінен быў бы выступаць тут па відэасувязі з Мінска.

Тое, што Мікалая Статкевіча не вызвалілі, азначае, што ўсе дамоўленасці сарваныя. Атрымліваецца, што Аляксандр Лукашэнка плюнуў у бок амерыканскай дэмакратыі і асабіста ў бок Дональда Трампа. Ці можна такое дараваць?

Я хацеў бы выказаць падзяку Міністэрству замежных спраў Літоўскай Рэспублікі за тое, што яно праводзіць узважаную і прагматычную палітыку. За тое, што міністр замежных спраў Літвы заявіў: нават калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, санкцыі не павінны быць знятыя. Нават калі ўсе палітвязні выйдуць на волю, Беларусь застаецца таталітарнай краінай, якая падтрымлівае нацысцкі рэжым у Расіі і падтрымлівае агрэсію і генацыд украінскага народа. Гэта вельмі правільна.

Мікалай Статкевіч цяпер знаходзіцца невядома дзе. Некаторыя кажуць, што нібыта ў Гродзенскай турме. У Гродзенскай турме вельмі дрэнна з медыцынай. Там яе практычна няма, як мне казалі. Я сам там быў толькі праездам, але ўсе, хто там быў, кажуць, што там проста жах з медыцынскім абслугоўваннем. Як і ўвогуле ў беларускай турме.

Алесь Пушкін не выпадкова памёр у Гродне. Ён туды ехаў, я яго бачыў. Ён быў абсалютна здаровы чалавек. Праз некалькі месяцаў ён памёр ад прабадной язвы.

Чаму? Таму што яму проста не аказвалі дапамогу! Ён там ляжаў на падлозе, стогнаў, а доктар казаў, што ён сімулюе. Гэта забойства.

Тое ж самае можа здарыцца з Мікалаем Статкевічам. Калі ён у Гродне, у нейкай іншай турме — гэта можа здарыцца ў любым месцы. У яго не вельмі добра са здароўем. Таму неабходна, каб усе, хто можа паўплываць на рэжым Лукашэнкі, зрабілі гэта і прасочылі, каб ён:

— па-першае, атрымліваў медыцынскую дапамогу
— па-другое, быў неадкладна вызвалены, як гэтага патрабуе Дональд Трамп ад Аляксандра Лукашэнкі.

 

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА