Андрюкайціс: «Ціханоўская ўжо не адыгрывае той ролі, што 2–3 гады таму»
Пачэсны старшыня літоўскіх сацыял-дэмакратаў і дэпутат Еўрапарламенту Віцяніс Андрюкайціс у каментары для LRT заявіў, што рашэнне літоўскага ўраду зменшыць узровень аховы Святланы Ціханоўскай прынятае «на падставе аналізу абставінаў і ўзроўню пагрозаў».
Паводле яго слоў, калі рызыкі для бяспекі зніжаюцца, лагічна скарачаць і ахову, тым больш што «гаворка ідзе пра значныя фінансавыя выдаткі».
Андрюкайціс таксама адзначыў, што рашэнне не звязана з крытыкай на адрас Ціханоўскай і мае чыста практычны характар, аднак прызнаў, што «цяпер яна ўжо не адыгрывае той ролі, што 2–3 гады таму, асабліва пасля вызвалення яе мужа».