Апакаліпсіс заутра?

Днямі я апублікаваў артыкул “АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”, у якім выказаў і абгрунтаваў засцярогі пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі з тэрыторыі Беларусі і пагрозу прымянення Масквой ядзернай зброі з нашай зямлі. Сказаўшы “А” трэба казаць і “Б”. Калі кажаш пра пагрозу, трэба прапанаваць і варыяны яе нейтралізацыі. Прапаную такі плані. Вось яго змест:
Вядома, што на тэрыторыі Польшчы ўжо тысячы маладых беларусаў, змушаных пад пагрозай рэпрэсій пакінуць сваю краіну, прайшлі вайсковую падрыхтоўку . Мы прапануем сфармаваць з іх Беларускі міратворчы добраахвотніцкі корпус. (далей – корпус). Мы заклікаем еўрапейскія кріны забяспечыць корпус фінансава, таксама баявым рыштункам, ўзбраеннем і вайсковай(у тыі ліку і цяжкой) тэхнікай.
Прапануем размясціць корпус каля беларуска-украінскай мяжы, дзе яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агоэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі.
Таксама задачай корпуса Будзе супрацьдзеянне спробам расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі з тэрыторыі Беларусі. Апынуўшыся перад пагрозай удара ў тыл групоўкі ўварвання і з паўсталай краінай за спіной расійскія мілітарысты будуць змушаны адмовіцца ад агрэсіі.
Таксама задачай корпуса будзе сілавое зімушэнне Масквы да вываду сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.
Я звяртаюся да лідараў еўрапейскіх краін з просьбай разгледзець наш зварот і даць беларусам шанец самім уратаваць сваю краіну, Еўропу і свет.
Мы заклікаем нашых партнёраў па Беларускаму нацыянальнаму Кангрэсу далучыцца да нашай працы па прасоўванню і рэалізацыі гэтага плана.
Мікалай Статкевіч

2 сакавіка 2026г.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА