
Беларусь можа стаць свабоднай вельмі хутка.
Яўген Афнагель.
паразважаць над пытаннем: калі Беларусь стане свабоднай?
«Цяпер — час вялікіх пераменаў, час вялікіх магчымасцяў. Нешта падобнае адбывалася 35 гадоў таму. Успомніце, як разваліўся Савецкі Саюз.
Нават у канцы 80-х ніхто не верыў у яго хуткі канец. Сітуацыя змянілася за год. Неразвязныя ўнутраныя супярэчнасці, канфлікты, вайна ў Афганістане, ціск з боку Захаду, санкцыі — і «савок» знік.
Зараз ва ўсім рэгіёне Усходняй Еўропы адбываюцца тэктанічныя перамены. Украіна паспяхова супрацьстаіць агрэсіі. Яна змагла знайсці некалькі балючых кропак у Расіі і цяпер наносіць удары па іх.
У Лукашэнкі вельмі сур’ёзныя праблемы — і з грашыма, і са здароўем. Нядаўна ён абвінаваціў сваіх чыноўнікаў у страце кантролю, раней прызнаў, што нават жабрацкую зарплату хутка не будзе чым плаціць. Пры гэтым Еўропа ўводзіць новыя санкцыі і адэкватна рэагуе на правакацыі з боку Мінска. Гэта галоўная прычына заяў пра «вялікія здзелкі», «пошук кансенсусу» і іншы бязглузды трызн.
Яшчэ паўгода таму здавалася, што вызваленне беларускіх палітвязняў немагчымае. Сёння многія ўжо на волі, і я ўпэўнены, што ў бліжэйшы час з турмы выйдуць сотні нашых таварышаў. Гэта адбываецца таму, што ў рэжыму не засталося іншага выйсця. Старога загналі ў кут, і ён не можа разлічваць на сур’ёзную падтрымку з Масквы, бо ў другога старога праблем яшчэ больш — ён разумее, што працяглую вайну не выйграе. Расія не здольная супрацьстаяць Захаду. Паглядзіце на лічбы: у мінулым годзе ВУП Расіі склаў крыху больш за два трыльёны долараў, а ВУП Еўрапейскага Саюза — амаль 20 трыльёнаў. Розніца — амаль у 10 разоў.
Гэта супрацьстаянне слана і моські з відавочным фіналам, сумным як для Пуціна, так і для яго мінскага прыслужніка. Таму для запуску незваротных працэсаў можа хапіць невялікай падзеі, якая стане трыгерам. Гэта можа быць паражэнне Расіі на ўкраінскім фронце, канфлікт унутры сістэмы ўлады, нявыплата заробкаў ці пенсій, рост цэнаў — што заўгодна.
Нам трэба быць гатовымі да пераменаў, да таго, каб браць уладу ў краіне ў свае рукі».
каментары_Баста

