Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Нідэрландаў Тhijs Reuten — сацыял-дэмакрат і адзін з арганізатараў правядзення Кангрэсу РЕS у Амстэрдаме. Адзін з нямногіх еўрапейскіх палітыкаў, хто яшчэ цікавіцца беларускай павесткай і шчыра дапамагае яе прасоўваць.
На жаль, у Еўропе гавораць пра што заўгодна, толькі не пра Беларусь. Напрыклад, на Кангрэсе была 40-хвілінная размова з Навальнай і толькі 6 хвілін на выступленне Ціханоўскай у канцы першага дня.
Тэма Беларусі застаецца на другім плане ў Еўропе. І такія людзі, як Thijs Reuten — шчырыя сябры Беларусі — дапамагаюць хоць неяк утрымліваць яе ўвагу.
Усяго найлепшага і поспехаў нашаму сябру.