Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага выставілі на аўкцыён
Летась выконваючага абавязкі старшыню «Народнай Грамады» асудзілі завочна на 12 гадоў калоніі і прызначылі штраф у 480 000 рублёў.
Цяпер на аўкцыёне з’явіўся лот з ягонай 3-пакаёвай кватэрай у наваполацкай 10-павярхоўцы, піша @vitebsk_info.
У лоце пазначана, што ў кватэры зарэгістравана трое чалавек. Стартавая цана — 141 710 рублёў.
Хроніка палітычнага пераследу

