МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ АНАНСУЕ Ў НЯДЗЕЛЮ МАСАВАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА

Лідар партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч заклікае менчукоў прыйсці на сустрэчу, якая адбудзецца ў нядзелю 24 траўня ў 12.00 каля Камароўскага рынку. Акцыя адбудзецца ў межах выбарчай кампаніі, падчас якой прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва будуць збіраць подпісы, распавёў «Белсату»Мікалай Статкевіч. Наш тэлеканал зладзіць з акцыі стрым.

Паводле палітыка Мікалая Статкевіча, першая акцыя ўжо адбылася. 21 траўня каля Камароўскага рынку: прэтэндэнт у кандыдаты Уладзімір Няпомняшчых зладзіў першы пікет.

Чарговая акцыя з удзелам прэтэндэнта на кандыдата, Мікалая Статкевіча і Сяргея Ціханоўскага адбудзецца 24 траўня а 12:00 каля Камароўскага рынку.

«Цяпер у беларусаў болей чым дастаткова нагодаў для пратэсту. Людзі зразумелі, што змяніць сітуацыю праз удзел у галасаванні проста немагчыма. Цяпер волевыяўленне народу масава фальсіфікуецца, таму застаецца адзіная магчымасць у тым, каб выказаць сваю нязгоду з існай сітуацыяй – выходзіць на масавыя мерапрымствы. Улады зразумеюць толькі масавы пратэст. Акрамя таго, улады вымушаныя дазваляць людзям падчас выбарчай кампаніі выказваць грамадзянам сваю нязгоду»,

– распавёў «Белсату» Мікалай Статкевіч.

Белсат

About The Author