Сёння дзень смерці, дзень забойства Рамана Бандарэнкі!
Сёння дзень смерці, ці, дакладней, дзень забойства Рамана Бандарэнкі! Трагічная падзея, якая ўзрушыла сэрцы мільёнаў беларусаў. Памятаю як у гэты дзень у 2020м годзе вечарам мы прызначылі Паніхіду ў Гродзенскім саборы і храм быў літаральна перапоўнены. Цэлы дзень на саборнай званніцы званіў звон у яго памяць і як знак вялікай трагедыі, як заклік да малітвы…