Партыя “Народная Грамада” сардэчна вітае Сяргея Ціханоўскага на волі!
Сёння ў цэнтры Вільнюса адбыўся мітынг-сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім. Да ўдзельнікаў мітынгу далучыўся сябар “Народнай Грамады” дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус.
Нашая партыя была вельмі кранутая словамі Сяргея, адрасаванымі ў адрас Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.
Актывістка Хелен Мінская ў сваёй прамове падкрэсліла вострую неабходнасць падтрымкі Украіны і беларускіх ваяроў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню нашых краін.
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!