Рада БНК: Мы пераможам!

Надыходзіць вызначальны час для Беларусі. Рэжым Лукашэнкі давёў краіну да эканамічнага калапсу. Дыктатар ня можа разлічыцца з пазыкамі, якія ён назбіраў на працягу свайго кіравання. Замест эканамічных рэформаў ён ліхаманкава шукае грошы, каб не дапусціць сацыяльных выбухаў і бунтаў. Беларусь апынулася на мяжы канчатковай страты незалежнасці.

Абсалютная большасць жыхароў краіны ненавідзіць дыктатара і хоча пераменаў. Змена ўлады ў бліжэйшы час — адзіная магчымасць захаваць і абараніць незалежнасць Беларусі і вярнуць краіну на цывілізаваны шлях развіцця.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс возьме ўдзел у палітычнай кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая ўжо фактычна пачалася. Напачатку 2019 года Рада БНК абвесціць імя кандыдата (кандыдатаў) ў прэзідэнты Беларусі ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Мы разумеем, што выбары ў нашай краіне ператвораныя ў фарс і ідзем на іх, каб скарыстаць палітычную актывізацыю грамадства.

У беларусаў дастаткова сіл, смеласці і рашучасці, каб прымусіць уладу пачуць народ і выканаць яго волю, як гэта адбылося ўвесну 2017 года. Разам мы здолеем перамагчы дыктатуру.

Жыве Беларусь!

About The Author