Сёння адбылася першая сустрэча новага Старшыні Сейма Літвы Ёзаса Олекаса з беларускімі арганізацыямі…

*

Сёння адбылася першая сустрэча новага Старшыні Сейма Літвы Ёзаса Олекаса з беларускімі арганізацыямі.

Ён пачаў з «Народнай Грамады».

Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і сяброўскай — гэта была сустрэча даўніх сяброў.

Мы размаўлялі пра самае важнае: пра Мікалая Статкевіча і сітуацыю ў Беларусі, пра цяжкасці дыяспары і лёсы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Генеральны сакратар партыі спадар С. Спарыш, які нядаўна выйшаў на волю, перадаў пасланне ад Мікалая.

Дзякуй Літве і асабіста спадару Старшыні за тое, што нязменна падтрымліваеце барацьбу беларускага народа. Гэта вельмі важна для нас

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА