Сёння на плошчы Кудзірка ў Вільні партыя Мікалая Статкевіча Народная Грамада прыняла ўдзел у традыцыйнай акцыі прысвечанай падтрымцы вязняў сумлення ў Беларусі. Нашая дзяржава, Рэспубліка Беларусь, зазнала некалькі дзесяцігоддзяў гібрыднай інтэрвенцыі імперыялістычнай Расеі, а з лютага 2022 знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй варожай РФ.
Але, на наш погляд, трэба казаць аб беларускіх вязнях лукашысцка-расейскіх канцлагераў рэгулярна і паўсюль дзе б не быў на эміграцыі беларус. Гэта маральны абавязак усёй нашай дыяспары.
А для партыі Народная Грамада гэты абавязак рэгулярны. Народная Грамада адна са стваральніц у Сойме Літвы Беларускай Нацыянальнай Кааліцыі чые маральныя лідары Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.
Ужо многія месяцы ў Вільні з палітычных беларускіх партый на штонядзельных акцыях на Кудзірка прысутнічае толькі Народная Грамада.
Прыйшла партыя Мікалая Статкевіча і сёння.
Бо гэта наш маральны абавязак.
Бо хто калі не мы.
Жыве Беларусь!

