Сяргей Ціханоўскі: На свабодных выбарах прагаласую за Мікалая Статкевіча
Ні блогер, ні яго жонка не збіраюцца балатавацца.
Блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі распавёў, за каго прагаласаваў бы на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Асабіста я прагаласаваў бы за Мікалая Статкевіча, калі ён будзе ўдзельнічаць. Ну, а калі не — мы абмяркоўвалі з ім, што ў такім выпадку прагаласуем абодва за Паўла Севярынца, калі ён вылучыцца, — распавёў ён у інтэрв’ю «Зеркалу».
На пытанне, ці мог бы ён сам балатавацца, Сяргей Ціханоўскі адказаў, што не. Яго жонка таксама не прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Беларусі.
Раней, на мітынгу ў Вільні, Сяргей Ціханоўскі заявіў, што калі б не Мікалай Статкевіч, ні яго, ні Святланы Ціханоўскай у палітыцы не было б.