У Статкевіча няма ні медыцынскіх дакументаў, ні нават пашпарта — жонка палітыкаМікалай Статкевіч вый…

*

У Статкевіча няма ні медыцынскіх дакументаў, ні нават пашпарта — жонка палітыка

Мікалай Статкевіч выйшаў на волю “без пашпарта, без якіх-небудзь дакументаў, без эпікрызу або якой-небудзь выпіскі з медыцынскіх дакументаў, без разумення статусу”, паведаміла ў інтэрв’ю LRT жонка апазіцыйнага палітыка Марына Адамовіч.

“Гэта стварае вялікія праблемы для аператыўнага аказання медыцынскай дапамогі, — адзначыла яна. — Магу толькі сказаць, што сёння ён выглядае і адчувае сябе лепш, чым у той момант, калі я ўбачыла яго ў турэмнай бальніцы ўпершыню за 3 гады і амаль 8 месяцаў”.

У сувязі з немагчымасцю выехаць на рэабілітацыю застаецца толькі “дом, спакой, прагулкі, якасная ежа і самыя неабходныя лекі паводле парады ўрача, які яго лячыў”.

Пра тое, што Статкевіч знаходзіцца дома і аднаўляецца пасля інсульту, Адамовіч паведаміла 19 лютага.

Падрабязнасці Без VPN
Архіўнае фота: “Позірк”

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА