Вайскоўцы, шляхцічы такога тыпу, як Статкевіч, не бегаюць.

                                                                                        Вайскоўцы, шляхцічы такога тыпу, як Статкевіч, не бегаюць. Было відавочна, што для яго гэта пра гонар. Але самае галоўнае, што Статкевіч — гэта не рамантык, а прагматычны, мудры палітык. Ён пралічыў, што самае моцнае ўздзеянне будзе ў тым выпадку, калі ён зробіць так, як і зрабіў пазней.

Па-першае, гэта вельмі вялікі міжнародны скандал. А па-другое, і гэта важней, такім чынам у Беларусі застанецца маральны лідар. Калі ўся апазіцыя выедзе за мяжу, яна, хутчэй за ўсё, праз нейкі час раствараецца ў дробных сварках. А сапраўдны лідар павінен быць у Беларусі, нам патрэбны наш Нэльсан Мандэла

Ён таксама казаў, што калі б мы перамаглі ў 2020-м, не было б поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Бліцкрыг быў магчымы толькі ў адным выпадку — у выпадку ўдару па Кіеве, удараў з Крыма і Данбаса наўрад ці хапіла б. Трэба было хутка ўзяць Кіеў, Зяленскі збег бы, і тады можна было б разлічваць на перамогу.

Рускія пралічыліся. Але калі б не было магчымасці зайсці з поўначы, у іх не было б гэтых падманлівых надзей. І тады сотні тысяч чалавек засталіся б жывыя, і Еўрасаюзу не давялося б выдаткоўваць цяпер такія грошы на ўзбраенне

Я толькі бачыў, як ён ішоў міма аўтобуса. Я яго добра ведаю, то разумеў, што ён у настроі баявога запалу. Ён быў вельмі сабраны і вясёлы, усміхаўся і ішоў хадой вайскоўца.

https://nashaniva.com/377318

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Мікола Статкевіч правёў апошнюю ноч перад спробай дэпартацыі ў СІЗА КДБ. Туды прывезлі яго і яшчэ больш за дзесяць палітвязняў, якіх збіраліся вызваліць на наступны дзень. Распыталі Сяргея Спарыша пра тое, што расказваў Статкевіч

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА