Выстава «Дарогай свабоды» — у гонар Мікалая Статкевіча
5 чэрвеня у 13:00 у Сейме Літвы адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Дарогай свабоды», прысвечанай лідару беларускага супраціву, палітвязню Мікалаю Статкевічу.
Пяць гадоў за кратамі, амаль тры — у поўнай ізаляцыі, без лістоў, без адваката, без сувязі з роднымі. Яго лёс — гэта сімвал мужнасці, прынцыповасці і вернасці свабоднай Беларусі.
Гэтая выстава — не толькі ўспамін пра боль і несправядлівасць. Гэта голас салідарнасці, голас памяці. І голас надзеі.
Арганізатары выставы — Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, першы віцэ-спікер Сейма Юозас Олекас і партыя «Народная Грамада».
Прыходзьце, каб успомніць, падтрымаць, не забыць. Беларусь патрабуе свабоды. Беларусь — гэта людзі. Такія, як Мікалай Статкевіч.
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!