Яўген Вільскі на Радыё Рацыя
“Мы стварылі трывалае партыйнае аб’яднанне з трох партый (у рамках Мемарандума-рэд.): сацыял-дэмакраты, хрысціянскія дэмакраты і лібералы. Гэта кааліцыя беларускіх палітычных партый. І, шчыра кажучы, яна спрацавала вельмі нечакана. Мы самі не чакалі такога эфекту.
Мы атрымалі доступ амаль ва ўсе кабінеты нашых еўрапейскіх партнёраў. Цяпер мы можам размаўляць і з хрысціянскімі дэмакратамі, і з лібераламі, і з сацыял-дэмакратамі.
Гэта фактычна ўдвая павялічыла нашы магчымасці, і мы самі былі прыемна здзіўленыя. Еўрапейскія партнёры вельмі пазітыўна ўспрынялі нашу працу.
Беларусы, праўда, пакуль мала разумеюць, што такое палітычныя партыі, і таму гэты момант пакуль не стаў такім пазітыўным для іх. Але тым не менш мы жывём, працуем і працягваем сваю дзейнасць.”