Pэфлексiя па Статкевічу.
Мінула некалькі дзён з падзеі, што ўзрушыла ўсіх беларусаў, а магчыма і дэмакратычны свет Захаду.
Што бачна ўжо з гэтай адлегласці?
Да вызвалення палітвязняў і ўчынку М.Статкевіча ніхто і нішто не было гатова.
Не было ніякай інфармацыі для дыяспары, хоць я думаю, офіс атрымліваў яе ў поўным аб’ёме. Людзі не разумелі, дзе збірацца, куды ехаць і што рабіць.
З вялікай цяжкасцю мне ўдалося даведацца ад Вольгі Зазулінскай (магчыма, адзінай з офіса, хто нешта арганізоўваў), куды павязуць нашых вызваленых. І тое — выслухаўшы: «Як ты са мной размаўляеш?» і г.д. Даруй, Воля, было не да палітэсу.
Аб сітуацыі з Мікалаем офісу было вядома адразу. Усе яны знаходзіліся на пераходзе і… рабілі фота з вызваленымі. А. Лябедзька, Ф. Вячорка, В. Зазулінская і незразумела хто (прабач, Божа) з рудымі вусамі — усе былі там.
То-бок калі Мікола выйшаў з аўтобуса, офіс ведаў з самага пачатку і быў побач, і афіцыйна.
Сітуацыя цягнулася некалькі гадзін. І ніхто нават не зрабіў спробы неяк паўплываць на яе вырашэнне. На хвілінку!
Анатоль Лябедзька быў адказны за сустрэчу менавіта Статкевіча (за кожным быў хтосьці замацаваны).
Чаму ніхто не падышоў да Міколы і нават не паспрабаваў? Бо ж амерыканцы давалі гарантыі бяспекі, а ў многіх «офісных» няма завочных тэрмінаў.
Тут два адказы:
Спалохаліся. Гэта ж не фота рабіць і прыгожа распавядаць.
Або (што больш верагодна) Статкевіч уяўляў рэальную пагрозу гэтым людзям, і такое развіццё сітуацыі іх задавальняла.
Уявіце, як вырас бы рэйтынг «незразумела каго з вусамі», калі б ён сышоў «у Беларусь». Але фота важней, праўда?
Далей.
Мы, «Народная Грамада», прарваліся да Статкевіча нахрапам, але праз агульную чаргу. Доўга. Таму часу амаль не засталося.
Пабачыўшы нас, амерыканскія дыпламаты адразу прапанавалі зрабіць апошнюю спробу ўгаварыць Міколу. Чаму яны гэтага не прапанавалі «офісным»? Напэўна, разумелі, што марна.
Па дамоўленасці з уладамі РБ было дадзена ўсяго 5 хвілін на размову, літаральна пад секундомер. А між тым можна было выкарыстаць некалькі гадзін, каб усё растлумачыць.
Чаму не прыехала Ціханоўская? Бо сітуацыя крызісная. І дзе ж яе «Мае беларусы»?
Напэўна, Мікола не ў гэтым спісе.
Ну, вось так.
Кожны, напэўна, сам адкажа на гэтыя пытанні.
Нiколі бы не падняў такое пытанне пра сябе ,альбо Народную Грамаду ,звыкла,але пра Статкевіча не магу змаўчаць.