Мікалай Статкевіч — «Чалавек Свабоды — 2025»
Беларускі апазыцыйны палітык і палітычны зьняволены Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць Беларусь пасьля ўгоды паміж уладамі краіны і адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША, стаў ляўрэатам прэміі «Чалавек Свабоды — 2025».


«Я прыняў рашэньне застацца ў Беларусі. Ніякі Лукашэнка ня будзе мне ўказваць, дзе я мушу знаходзіцца. Я не хачу гуляць па ягоных правілах. Гэта маё рашэньне і яго не зьмяню», — пераказвае Свабодзе словы Статкевіча ягоны паплечнік у партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі.