Яшчэ адна ахвяра рэжыму ЛукашэнкіСтрашная навіна прыйшла з Магілёўскай калоніі №15: 3 верасня памёр …

*

Яшчэ адна ахвяра рэжыму Лукашэнкі

Страшная навіна прыйшла з Магілёўскай калоніі №15: 3 верасня памёр палітвязень Андрэй Паднябенны. Яму было ўсяго 36 гадоў. У 2022 годзе яго асудзілі на 16 гадоў і 8 месяцаў па шасці артыкулах крымінальнага кодэкса — сярод іх «абраза Лукашэнкі», «распальванне варожасці», «акт тэрарызму», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

Андрэй не быў злачынцам. Ён быў чалавекам, які хацеў для Беларусі лепшай будучыні. У яго засталіся маленькія дочкі, якія цяпер будуць расці без бацькі.

Яго маці напісала: «Радуе адно, што больш ніхто не зможа ні фізічна, ні псіхалагічна здзекавацца з майго сына». Гэтая трагедыя яшчэ раз паказвае, у якіх нелюдскіх умовах трымаюць беларускіх палітвязняў.

Партыя «Народная Грамада» выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Андрэя. Ніводнае злачынства рэжыму не павінна застацца без пакарання, а імя Андрэя будзе жыць у нашай памяці як сімвал мужнасці і нязломнасці.

Светлая памяць.
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА