ЗАЯВА ПАРТЫІ «НАРОДНАЯ ГРАМАДА»

ЗАЯВА ПАРТЫІ «НАРОДНАЯ ГРАМАДА»

❗️Партыя «Народная Грамада» патрабуе неадкладнай і бескампраміснай рэакцыі ад беларускай і міжнароднай супольнасці ў сувязі са знікненнем нашага Лідара Мікалая Статкевіча.

Апошняя даступная камандзе інфармацыя:
📆 11 верасня Мікалай Статкевіч быў вывезены з месца ўтрымання і дастаўлены да мяжы праз пункт пропуску «Каменны Лог».
🎥 Відэа- і фотафіксацыя паказваюць, што палітык заставаўся на нейтральнай паласе. Гэта пацвярджае в. а. старшыні партыі Яўген Вільскі. Сведчанняў аб тым, што Мікалая Статкевіча прымусова выводзілі ў бок Літоўскай Рэспублікі, не паступала. Адначасова з гэтым, паводле слоў Яўгена Вільскага, іх размова з Мікалаем Статкевічам адбывалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у прысутнасці супрацоўнікаў КДБ. Пасля размовы з Яўгенам Вільскім і адмовы перасякаць мяжу з Літоўскай Рэспублікай Мікалай Статкевіч заставаўся ў пункце «Каменны Лог» (Рэспубліка Беларусь). Далей інфармацыя аб месцазнаходжанні палітыка адсутнічае. Вядома, што Мікалай Статкевіч не пакінуў Рэспубліку Беларусь, але і дадому ён не вярнуўся.

Сапраўднасць фота- і відэаматэрыялаў пацверджана даступнымі онлайн-трансляцыямі з вэб-камер на пункце пропуску «Каменны Лог», дзе зафіксаваныя апошнія вядомыя моманты з Мікалаем Статкевічам.

Партыя «Народная Грамада» настойліва патрабуе:

1. Публічнага абвяшчэння поўнай інфармацыі ад органаў, адказных за вываз і суправаджэнне асобы (спіс службовых асоб, транспартныя сродкі, маршруты, дакументы).

2. Незалежнага і празрыстага расследавання з удзелам міжнародных інстытуцый (АБСЕ, Еўрапейскі Саюз, Камітэт па правах чалавека ААН) і праваабарончых арганізацый па сітуацыі з Мікалаем Статкевічам.

3. Свабоднага доступу адвакатаў і сям’і да Мікалая неадкладна, калі ён знаходзіцца ў даступным месцы ў Беларусі ці за яе межамі.

4. Публічнага абавязання з боку беларускіх прадстаўнікоў гарантаваць фізічную бяспеку Мікалая Статкевіча і абарону яго правоў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Мы заклікаем журналістаў, міжнародныя прадстаўніцтвы і ўсіх неабыякавых грамадзян не зачыняць вочы. Паведамленні пра месцазнаходжанне Мікалая павінны быць апублікаваныя не праз чуткі, а праз афіцыйныя каналы з доказамі. Час ідзе — кожная гадзіна мае значэнне.

Просім пашыраць гэтае паведамленне, тэгаць міжнародныя арганізацыі і дыпламатычныя місіі і не даваць магчымасці беззаконню апанаваць над жыццём і годнасцю Мікалая Статкевіча.

Выканаўчая Рада партыі «Народная Грамада»

#ТрэбаПаспяшацца #ДзеМікалай #НароднаяГрамада #КаменныйЛог

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА